Бішкек сёння прымае юбілейны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Удзел у ім бярэ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 15 пытанняў парадку дня форуму закранаюць эканоміку, бяспеку і гуманітарнае ўзаемадзеянне. Аднак галоўнае пытанне - адаптацыя СНД да новых рэалій. Дакументы, якія будуць прапанаваныя на Савеце кіраўнікоў дзяржаў, сёння раніцай узгаднілі і падрыхтавалі міністры замежных спраў краін Садружнасці.
Як чакаецца, на пасяджэнні будзе прыняты шэраг заяў, у тым ліку аб далейшых сумесных намаганнях па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму.