Эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Пакістана павінна выйсці на ўзровень палітычных адносін. Так Прэзідэнт Беларусі рэзюмаваў вынікі афіцыйнага візіту ў Ісламабад. Па выніках дзелавых перамоў бізнесмены падпісалі кантрактаў на 50 мільёнаў долараў. Дагаворна-прававая база дапоўнілася паўтара дзясяткамі пагадненняў. На шляху з Пакістана ў Мінск борт нумар адзін прызямліўся ва Узбекістане. Аляксандр Лукашэнка асабіста ўшанаваў памяць першага Прэзідэнта краіны Іслама Карымава. Пасля прайшлі перамовы з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, прэм"ер-міністрам краіны Шаўкатам Мірзіёевым. Бакі дамовіліся актывізаваць эканамічны дыялог пасля правядзення ва Узбекістане прэзідэнцкіх выбараў.