У Мінску дасягнулі дамоўленасці аб поўным і безумоўным рэжыме цішыні ў Данбасе, пачынаючы з гэтага дня на перыяд навагодніх святаў. Гэта вынікі пасяджэння кантактнай групы па Украіне. Пяцігадзінныя перамовы сталі апошнімі сёлета. Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў паляпшэнне сітуацыі ў сферы бяспекі, скарачэнне колькасці цывільных ахвяраў, вызваленне палонных. У той жа час пакуль не атрымалася дасягнуць пагаднення аб абмене інфармацыяй пра лёсы незаконна затрыманых і прапаўшых без вестак. Не вырашылася і пытанне свабоднага перамяшчэння назіральнікаў АБСЕ.
Тэрміны рэалізацыі мінскіх пагадненняў мінаюць 31 снежня, але будуць мець сілу і ў 2016, упэўніў Марцін Сайдзік. Наступная сустрэча кантактнай групы адбудзецца 13 студзеня.