Выбарчыя камісіі Беларусі атрымалі больш за 260 пакетаў дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у новы склад парламента. Гэта значыць конкурс па рэспубліцы ў сярэднім складае больш чым два чалавекі на месца. Пры гэтым кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключыла, што за найбліжэйшыя дні гэтая лічба значна ўзрасце, бо набліжаецца апошні тэрмін падачы дакументаў. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты прадоўжыцца да 1 жніўня. А праверка дакументаў і рэгістрацыя - да 11 чысла ўключна.