У Беларусі павялічылася колькасць кандыдатаў у дэпутаты да 522 чалавек, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Напярэдадні Магілёўская абласная камісія задаволіла адну са скаргаў. Такія заявы разглядаюць і ў іншых рэгіёнах. Сярэдні конкурс на дэпутацкі партфель - 5 чалавек. Многія кандыдаты выказваюцца за тэледэбаты. Яны пройдуць у Мінску, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Паралельна з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў ідзе вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Усе рэгіёны, акрамя Мінска, падалі спісы. Апошні тэрмін у гэтую пятніцу, 19 жніўня.