15.08.2016
Менш чым месяц застаецца ў беларусаў, каб пазнаёміцца з кандыдатамі ў дэпутаты. Запіс першых тэлезваротаў можна будзе ўбачыць ужо сёння ў вячэрнім прайм-тайме з 19 да 20 гадзін. На радыё выступленні будуць перадаваць у эфір раніцай. Кожны кандыдат можа разлічваць на адзін бясплатны зварот. Акрамя таго, ён або яго давераная асоба мае права ўдзельнічаць у тэледэбатах. Напярэдадні кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заклікала будучых дэпутатаў улічыць памылкі папярэднікаў і стаць больш медыйнымі. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх