Кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю па радыё і тэлебачанні. Першыя звароты да выбаршчыкаў будуць у эфіры ўжо сёння ў вячэрнім прайм-тайме з 19 да 20 гадзін, па радыё - з 7 да 8 раніцы. Згодна з заканадаўствам, кожны кандыдат можа выступіць з бясплатным пяціхвілінным зваротам. У рэгіёнах для запісу зваротаў задзейнічаны пляцоўкі абласных тэлестудый. Пры жаданні кожны кандыдат можа скарыстацца тэлесуфлёрам.