03.08.2016
Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. За апошнія суткі падачы дакументаў колькасць удзельнікаў дэпутацкай гонкі вырасла з 359 да 630 чалавек. Да 11 жніўня акруговыя выбаркамы правераць усе дакументы прэтэндэнтаў у парламент. А адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць пачаць агітацыю. Кожны кандыдат у дэпутаты мае права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з газет. На сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі з"явіцца даведнік па выступлннях кандыдатаў у дэпутаты.
Падзяліцца:

Вверх