07.10.2015
Замежныя назіральнікі пачнуць масава прыбываць у Беларусь для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў 8 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Заўтра прыязджаюць назіральнікі з краін СНД - армянская, узбекская, таджыкская дэлегацыі. У пятніцу прыбудуць назіральнікі з Латвіі, прыляціць кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў.
Усяго, паводле апошніх даных, у Беларусі акрэдытавана 918 міжнародных назіральнікаў.
Падзяліцца:

Вверх