Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі на пяці тэлеканалах.
Некалькі гадзін застаецца да найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі - цырымоніі інаўгурацыі зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстае мерапрыемства запрошаныя больш за тысячу гасцей. У іх ліку прадстаўнікі замежных дзяржаў. Роўна апоўдні пачнецца прамая тэле- і радыётрансляцыя з Палаца незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка як зноў абраны Прэзідэнт упершыню прынясе прысягу ў Палацы незалежнасці. Далей цырымонія перамесціцца на плошчу Дзяржаўнага флага. Там Аляксандр Лукашэнка як Галоўнакамандуючы прыме клятву вернасці ваеннаслужачых беларускаму народу і Прэзідэнту.