Адзіная гуманітарная і моладзевая палітыка будуць дамінаваць на парадку маючага адбыцца форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Апошнія ўзгадненні праграмы арганізатары правялі сёння ў Мінску. Партнёры з рэгіёнаў абмяркуюць магчымасці забеспячэння роўных правоў грамадзян дзвюх краін у адукацыйнай сферы, аказанні меддапамогі, пенсійным забеспячэнні і працоўным заканадаўстве. III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 7-8 чэрвеня. У беларускую сталіцу прыедуць прадстаўнікі больш як 30 расійскіх рэгіёнаў. Спецыяльна да форуму сёлета прымеркавалі і міжнародную выставу "Белагра-2016".