Паніжаць статус Садружнасці нельга ні пры якіх акалічнасцях, - такую прынцыповую пазіцыю Мінска агучыў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей. Меры па павышэнні эфектыўнасці гэтага інтэграцыйнага аб"яднання будуць прадстаўленыя кіраўнікам дзяржаў Садружнасці восенню на саміце ў Бішкеку. І сёння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў СНД у сумеснай заяве заклікалі бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху строга выконваць рэжым спынення баявых дзеянняў, каб не дапусціць чалавечых ахвяр.