13.10.2015
Прэзідэнт Беларусі напярэдадні абмеркаваў вынікі выбарчай кампаніі з кіраўнікамі місій назіральнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Як падкрэсліў Сяргей Лебедзеў, згодна з ацэнкамі місіі СНД, выбары прайшлі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і Канстытуцыяй Беларусі, а таксама адпавядалі агульнапрызнаным міжнародным нормам. Таксама адзначаецца высокі ўзровень культуры вядзення выбарчай кампаніі. Легітымнымі, дэмакратычнымі і адкрытымі лічаць выбары кітайскія назіральнікі. Гэта на сустрэчы з беларускім лідарам заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Дзмітрый Мезенцаў.
Падзяліцца:

Вверх