Гендырэктар Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі па палітычных пытаннях наведае сёння Беларусь з рабочым візітам. Плануецца, што Саймана Гаса прыме кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей. Акрамя таго, адбудуцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, а таксама сустрэчы ў шэрагу дзяржаўных органаў.