Форум рэгіёнаў Беларусі і Францыі можа прайсці ўжо ў наступным годзе. Прапанову арганізаваць такую сустрэчу сёння агучыў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з групай дружбы "Францыя-Беларусь". Французскі бок ідэю падтрымаў. Адзначым, што зараз паміж краінамі падпісана 19 пагадненняў. У працы - яшчэ 7 дакументаў. Сёння на сустрэчы былі агучаны і прапановы, якія дазволілі б краінам працаваць яшчэ больш актыўна, напрамую, без пасрэднікаў.