Еўрапейскі саюз зняў большасць санкцый у дачыненні Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынялі кіраўнікоў МЗС 28-мі краін ЕС. У прыватнасці, адмяняюцца візавыя забароны, якія дзейнічалі раней, размарожваюцца актывы, а таксама з санкцыйнага спісу выключаюцца тры кампаніі. Міністэрства замежных спраў Беларусі вітае рашэнне Савета Еўрасаюза і лічыць, што гэта важны этап на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС.