Прэс-служба Савета Еўрасаюза паведаміла аб прыпыненні санкцый супраць Беларусі. У ведамстве адзначылі, што замарозка абмежаванняў у дачыненні да трох прадпрыемстваў і 170 грамадзян нашай краіны прынятая "ў кантэксце паляпшэння адносін паміж Мінскам і Бруселем". Гэтую навіну пракаментавалі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Як заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, наша краіна разлічвае на хуткую непасрэдную адмену ўсіх санкцый і нармалізацыю адносін з Еўрасаюзам.