06.09.2016
За ходам кампаніі будуць назіраць нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі. У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне за кандыдатаў Палаты прадстаўнікоў. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 10:00 да 14:00 гадзін і з 16:00 да 19:00. Усяго па краіне амаль 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Конкурс на дэпутацкае месца - 4,5 чалавека. Маніторынг выбарчай кампаніі будуць весці нацыянальныя і замежныя назіральнікі. Яны прадстаўляюць місіі БДІПЧ АБСЕ, СНД, Парламенцкіх ассамблей Савета Еўропы, АБСЕ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах - 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх