Цэнтрвыбаркам Беларусі правядзе сёння чарговае пасяджэнне па падрыхтоўцы выбараў у Нацыянальны сход.
Падрыхтоўку выбараў у Нацыянальны сход Беларусі абмяркуюць сёння ў Цэнтрвыбаркаме. Адна з асноўных тэм - рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Прыём дакументаў ад патэнцыяльных сенатараў завершыцца ўжо заўтра. Вынікі выбараў у верхнюю палату беларускага парламента падвядуць не пазней як 30 верасня. Сёння ж у Цэнтрвыбаркаме размова таксама пойдзе аб стварэнні безбар"ернага асяроддзя пры арганізацыі галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў, а таксама аб разглядзе скаргаў.