Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання гатовыя прыступіць да паўнацэннай працы. Напярэдадні парламентарыі вырашылі асноўныя арганізацыйныя пытанні - выбралі віцэ-спікера і старшынь камісій. Акцэнт - на ўмацаванне пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне, падтрымку экспарту і інвестыцый, увасабленне ў жыццё рашэнняў Пятага Усебеларускага народнага сходу. Дэпутаты маюць намер больш актыўна прасоўваць інтарэсы бізнесу. У прыватнасці, мяркуецца заканадаўча зацвердзіць права камерцыйнай рызыкі для кіраўнікоў прадпрыемстваў. У найбліжэйшы час дэпутаты разгледзяць парадку 50 законапраектаў.