17.12.2015
Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з Украінай аб дзейнасці пагранічных упаўнаважаных. Менавіта яны будуць вырашаць усялякія пытанні пры перасячэнні мяжы. Нагадаем, зараз ідзе дэмаркацыя мяжы паміж Беларуссю і Украінай. Як адзначыў сёння старшыня Дзяржпагранкамітэта нашай краіны Леанід Мальцаў, абстаноўка на мяжы штатная і знаходзіцца пад кантролем. Сёння ж дэпутаты абмеркавалі і змяненні парадку ўвозу і абарачэння тавараў на тэрыторыі ЕАЭС. Нагадаем, Казахстан афіцыйна далучыўся да СГА. Таму, ужо з 1 снежня наступнага года краіны - удзельніцы ЕАЭС у рэжыме рэальнага часу будуць абменьвацца звесткамі з мытных дэкларацый па асобных відах казахстанскай прадукцыі.
Падзяліцца:

Вверх