Дэпутаты пятага склікання завяршылі сваю працу ў парламенце. Сёння падчас заключнай сесіі разгледзелі некалькі законапраектаў. Падводзячы вынікі чатырохгадовай працы, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, дэпутаты падрыхтавалі і прынялі сем законапраектаў, змяненні і дапаўненні ўнеслі ў чатыры сотні дзеючых нарматыўных актаў. Правялі каля 300 міжнародных сустрэч.А на заключнай сесіі цяперашняга складу ў Савеце Рэспублікі сёння прынятыя папраўкі ў Падатковы кодэкс і адобраны праект бюджэту на 2017 год. Усяго на парадку дня сенатараў - больш як 20 законапраектаў.