31.03.2016
Адразу дзве замежныя дэлегацыі высокага ўзроўню наведваюць гэтымі днямі Беларусь. Прадстаўнікі МЗС Швецыі на чале з дзяржсакратаром Анікай Седэр правядуць сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Бакі абмяркуюць развіццё двухбаковых адносін, дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, а таксама пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Таксама ў Беларусі гэтымі днямі знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя Балгарыі. Акрамя перамоў з беларускімі дэпутатамі, госці сустрэнуцца з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. Яна ўзначальвае беларускую частку міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця міжпарламенцкіх кантактаў, пашырэнне гуманітарнага супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх