23.11.2015
У Беларусь з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам. Перад пачаткам перамоў на высокім узроўні госці пабывалі на плошчы Перамогі. Прадстаўнікі дэлегацыі ўсклалі вянок да манумента і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым адбыліся перамовы Прэзідэнта Беларусі з губернатарам Ленінградскай вобласці. Сёння ж расійская дэлегацыя наведае "Амкадор" і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адзначым, Ленінградская вобласць - адзін з найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод рэгіёнаў Расіі. Тавараабарот па выніках мінулага года склаў амаль 520 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх