Працягваецца візіт дэлегацыі Кубы ў Беларусь. Яе ўзначальвае першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета і Савета міністраў. Сёння развіццё двухбаковых адносін абмеркавалі з беларускімі парламентарыямі. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што Беларусь адкрытая для дыялогу. Гавана разлічвае на ўдзел Мінска ў сацыяльным і інфраструктурным развіцці, ёй цікавы наш вопыт у сферы АПК і ў стварэнні Парка высокіх тэхналогій.