Дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Багамазам гэтымі днямі наведвае Мінск. Беларусі і Бранскай вобласці па сілах актывізаваць супрацоўніцтва. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з губернатарам. Супрацоўніцтва з Бранскім рэгіёнам даўняе. У прыватнасці, у беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў "Гомсельмаш" і "Амкадор" там ёсць свае зборачныя філіялы. Падчас візіту дэлегацыі абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва ў прамысловасці і АПК. Прапанова з беларускага боку займацца племянной вытворчасцю і навукай у сельскай гаспадарцы. Узаемную цікавасць уяўляюць біятэхналогіі. Нашы вытворцы гатовыя падключыцца ў расійскай вобласці да праектаў у сацыяльнай сферы.