08.06.2016
Цэнтрвыбаркам зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў. Як адзначыла кіраўнік камісіі Лідзія Ярмошына, не пазней за 9 ліпеня павінны быць створаныя выбарчыя ўчасткі, а спісы грамадзян трэба сфарміраваць да 26 жніўня. З 2 па 11 жніўня будзе праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, а вынікі выбараў у ніжнюю палату беларускага парламента падвядуць не пазней чым 15 верасня. Па рэкамендацыі АБСЕ пашыраныя правы ўнутраных і міжнародных назіральнікаў. Бюджэт парламенцкіх выбараў, паводле звестак Цэнтрвыбаркама, складзе амаль 200 млрд рублёў.
Падзяліцца:

Вверх