З сённяшняга дня ў Беларусі пачынаецца агітацыйная кампанія.
У Беларусі завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Сёння Цэнтрвыбаркам назаве дакладную колькасць удзельнікаў выбарчай гонкі. Паводле папярэдніх звестак, па краіне няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі. У Мінску за адзін дэпутацкі партфель будуць змагацца 6 чалавек. Гэта самы высокі конкурс па краіне. У рэгіёнах у сярэднім па 4 чалавекі. Акрэдытавана больш за 300 міжнародных і 4 тысячы нацыянальных назіральнікаў. З сённяшняга дня пачынаецца агітацыйная кампанія.