У Беларусі рыхтуюцца да вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Паводле заканадаўства, працэс пачнецца ўжо 3 ліпеня. Навучальны семінар па падрыхтоўцы да выбараў сёння прайшоў у Брэсце. Як адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, для арганізацыі парламенцкіх выбараў упершыню, акрамя акруговых, сфарміраваныя таксама абласныя камісіі. Падлік галасоў будзе здзяйсняцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.