01.10.2015
Шэсць сацыялагічных структур акрэдытаваныя для правядзення апытанняў па выбарах Прэзідэнта Беларусі і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Поўны пералік размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама. Згодна з беларускім заканадаўствам, толькі супрацоўнікі акрэдытаваных структур маюць права праводзіць апытанні, што датычацца прэзідэнцкіх выбараў і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Правядзенне эксіт-полаў у дзень выбараў - традыцыйная для Беларусі практыка. Яны дазваляюць атрымаць папярэднюю інфармацыю наконт галасавання і пераваг грамадзян. Пры гэтым Цэнтрвыбаркам не заказвае іх правядзенне і не ўмешваецца ў гэты працэс.
Падзяліцца:

Вверх