У Цэнтрвыбаркаме падводзяць вынікі выбараў у ніжнюю палату парламента. Па выніках кампаніі, у мінскую абласную камісію сур"ёзных скаргаў не паступала. Выбары прайшлі ў спакойнай атмасферы. Назіральнікі адзначалі добразычлівае становішча на ўчастках. Яўка па краіне склала амаль 75%. Міжнародныя назіральнікі ацанілі высокую арганізацыю кампаніі.