У Беларусі да парламенцкіх выбараў запушчаны спецыяльны інфармацыйны рэсурс. Тут будуць асвятляцца найважнейшыя падзеі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў. Апошнія навіны выбаршчыкам будзе паведамляць кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Нагадаем, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 3 ліпеня па 1 жніўня. Стварэнне выбарчых участкаў завершыцца не пазней за 9 ліпеня. На сайце ЦВК для выбаршчыкаў апублікуюць інтэрактыўную карту акруг. Вынікі выбараў у ніжнюю палату парламента падвядуць не пазней за 15 верасня. А самі парламенцкія выбары, згодна з указам Прэзідэнта, пройдуць 11 верасня.