ЦВК Беларусі акрэдытаваў 811 замежных назіральнікаў для маніторынгу парламенцкіх выбараў. Найбольшы лік зарэгістраваны ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ - 341 чалавек. Таксама за выбарамі будуць назіраць прадстаўнікі СНД, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і ПАСЕ, Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў, дыпламаты і прадстаўнікі замежных выбарчых органаў. Тым часам яшчэ 2 кандыдаты ў дэпутаты пакінулі гонку. Зараз на 110 месцаў у беларускім парламенце прэтэндуюць 493 чалавекі. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.