У Цэнтрвыбаркаме сёння разглядаюць падрыхтоўку выбараў у Нацыянальны сход. Галоўная тэма - рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Прыём дакументаў завершыцца ўжо заўтра, а вынікі выбараў абвесцяць не пазней як 30 верасня. Таксама на парадку дня - разгляд скаргаў і падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Да гэтага моманту ЦВК акрэдытаваў больш як 18 тысяч унутраных назіральнікаў. Найбольш актыўныя грамадскія аб"яднанні - толькі БРСМ вылучыў больш як 4 тысячы чалавек. Шмат назіральнікаў вылучылі і палітычныя партыі. Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.