14.07.2016
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытавала 240 нацыянальных назіральнікаў на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Ад палітычных партый акрэдытаваны 21 чалавек, ад грамадскіх аб"яднанняў - 204. Яшчэ 15 грамадзян акрэдытаваліся ў якасці назіральнікаў шляхам падачы заяў.
Старт выбарчай кампаніі ў Беларусі праходзіць вельмі актыўна, заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Вылучэнне кандыдатаў яшчэ працягваецца, але ўжо 4,5 чалавека прэтэндуюць на месца ў парламенце.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 2 па 11 жніўня. Пасля гэтага пачнецца агітацыя. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх