У Беларусі прыкметна актывізавалася парламенцкая кампанія. Да старту датэрміновага галасавання застаецца ўсяго тыдзень. Першыя бюлетэні будуць запоўненыя ўжо 6 верасня. Паводле апошніх звестак, у дэпутацкай гонцы застаюцца 498. Пры гэтым асабістыя рахункі на фінансаванне агітацыі адкрыў толькі 361 чалавек. Па меркаванні кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай, менавіта гэтая лічба дэманструе рэальную канкурэнцыю. Паколькі расходуюць дадатковыя сродкі на агітацыю. Лідзія Ярмошына таксама не выключае, што некаторыя кандыдаты лічаць дастатковымі тыя магчымасці, якія ім прапаноўвае дзяржава.