05.11.2015
Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Беларусі адбудзецца заўтра. Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе прысягу і падпіша адпаведны акт. У прысутнасці больш як тысячы запрошаных Кіраўніку дзяржавы ўручаць пасведчанне Прэзідэнта. Затым урачыстыя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага флага. Тут вайскоўцы прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Прамую трансляцыю інаўгурацыі ў 11.50 пачне Белтэлерадыёкампанія. Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт "Разам у новы дзень".
Падзяліцца:

Вверх