Цэнтрвыбаркам Беларусі падводзіць канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта, што прайшлі ў мінулую нядзелю. Сёння на пасяджэнні камісій агучаныя адкарэкціраваныя звесткі наконт яўкі і вынікаў падліку галасоў: за дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку аддалі галасы 83,47% выбаршчыкаў. Яўка на выбарах аказалася традыцыйна высокай. У цэлым свой грамадзянскі абавязак выканалі 6 113 013 чалавек - гэта крыху больш за 87% выбаршчыкаў. Прычым звыш 36% скарысталіся сваім правам прагаласаваць датэрмінова.