Беларусам з гэтага дня не патрэбная віза для паездкі ў Ізраіль. Знаходзіцца на тэрыторыі яўрэйскай дзяржавы можна да 90 дзён на працягу паўгода. Для ўезду ў краіну неабходны толькі нацыянальны пашпарт. Аналагічныя правілы дзейнічаюць для ізраільцян, якія хочуць наведаць Беларусь. Пры гэтым краіны захавалі за сабой права адмовіць ва ўездзе грамадзянам, якіх лічаць непажаданымі, або скараціць тэрмін іх знаходжання на сваёй тэрыторыі. Пагадненне заключанае на год, яго дзеянне падаўжаецца аўтаматычна, пакуль адзін з бакоў не накіруе другому апавяшчэнне аб спыненні дзеяння дакумента.