Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое праходзіць у Вене. Асноўнымі тэмамі сесіі сталі рэгіянальныя канфлікты, сітуацыя з нелегальнымі мігрантамі і барацьба з міжнародным тэрарызмам. Спікер Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклікаў прапісаць дакладныя даты выканання мінскіх дамоўленасцяў. Як адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі - намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе павінна ўносіць свой уклад у рэалізацыю рашэнняў па канфліктах у рэгіёне.