Беларускія дэпутаты сёння маюць намер разгледзець больш за дзясятак законапраектаў і пакет міжнародных пагадненняў. У цэнтры ўвагі - пакет дакументаў па дзяржаўна-прыватным партнёрстве, папраўкі па пытаннях судовага ладу і судаводства. Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць дэкрэт Прэзідэнта аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізасобамі алкаголю.