06.06.2016
У Вене сёння пачынае працу сесія Савета кіраўнікоў МАГАТЭ. Нашу дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. Удзельнікі сесіі плануюць разгледзець штогадовы даклад аб працы агенцтва і абмеркаваць падрыхтоўку да 60-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ. Таксама на парадку дня - пытанні захавання ядзернай бяспекі, развіцця ядзерных навук і тэхналогій.
Падзяліцца:

Вверх