27.06.2016
Працягваецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Тайланда. Сёння госці правялі сустрэчы ў Нацыянальным сходзе. Беларусь зацікаўлена ў роўных партнёрскіх адносінах з Тайландам, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў: Мінск разлічвае на ўзгодненую палітыку ў працы міжнародных арганізацый і на ўмацаванне двухбаковых сувязяў. Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што для Беларусі Тайланд - перспектыўны партнёр, з якім краіна гатова ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферах. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні нарошчвання турыстычнага абмену. У прыватнасці, ішла размова аб спрашчэнні візавага рэжыму для беларускіх грамадзян. Бакі дамовіліся актыўна працаваць над дарожнай картай супрацоўніцтва, якую будуць фарміраваць парламенцкія групы сяброўства.
Падзяліцца:

Вверх