Беларусь разглядае Аман як перспектыўнага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёра ў рэгіёне Персідскага заліва. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Султаната Аман. Напярэдадні першага сумеснага бізнес-форуму адбылася канкрэтная размова аб узаемадзеянні. Старшыня Гандлёва-прамысловай палаты Амана пацвердзіў зацікаўленасць развіваць двухбаковыя адносіны. У складзе дэлегацыі Амана найбуйнейшыя бізнесмены. Гэта самая буйная дзелавая дэлегацыя з пункта погляду колькасці ўдзельнікаў і ахопу сфер эканомікі, якой выпаў гонар наведаць дружалюбную Беларусь, дадаў Саід Аль-Кіюмі.