15.08.2016
У маючай адбыцца выбарчай кампаніі Беларусь разлічвае на непрадузятую, аб"ектыўную ацэнку і канструктыўны дыялог з парламенцкай групай АБСЕ. Гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у нашай краіне Кентам Харстэдам. Плануецца, што прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі прыбудуць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў. У складзе місіі ад 70 да 100 чалавек. Таксама бакі абмеркавалі правядзенне ў Мінску ў наступным годзе чарговай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яна пройдзе ў беларускай сталіцы ўпершыню.
Падзяліцца:

Вверх