Беларусь імкнецца прасоўваць нацыянальныя інтарэсы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пляцоўкай для гэтага сёння служыць нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. Гэта буйны рэгіянальны форум па развіцці супрацоўніцтва, бяспекі і эканамічнага росту 26 краін. Ён праходзіць у Пекіне з удзелам кіраўніка МЗС Беларусі, а таксама стратэгічных партнёраў нашай краіны. Напярэдадні пасяджэння Уладзімір Макей правёў шэраг двухбаковых сустрэч з міністрамі замежных спраў КНР, Турцыі і генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.