Беларусь накіравала запрашэнні ў АБСЕ і Выканкам СНД прыняць удзел у назіранні за парламецкімі выбарамі. Гэта паведаміў сёння прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. У найбліжэйшы час Нацыянальны сход накіруе аналагічныя запрашэнні ў адпаведныя парламенцкія структуры. Нагадаем, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя за 11 верасня.