Беларусь жадае заключыць з ЕС новае пагадненне для развіцця адносін. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён растлумачыў: сёння супрацоўніцтва ідзе на аснове тых пагадненняў, якія былі заключаны яшчэ паміж Савецкім Саюзам і Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю. Міністр нагадаў, што Беларусь заўсёды выступала за раўнапраўны і паўнавартасны дыялог з заходнімі партнёрамі - ЕС і ЗША. Канчатковым крокам павінна стаць поўная адмена абмежавальных мер. Гэта вывела б супрацоўніцтва на цалкам новы ўзровень, упэўнены кіраўнік МЗС.