18.04.2016
У Беларусь прыбывае генеральны дырэктар МАГАТЭ. У рамках трохдзённага рабочага візіту Юкія Амана правядзе перамовы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і прадстаўнікамі іншых дзяржорганаў. Таксама кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы і канферэнцыі "АтамЭкспа", пабывае на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС і ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
На працягу года нашу краіну наведаюць ацэначныя місіі МАГАТЭ. Нагадаем, увядзенне першага энергаблока атамнай электрастанцыі запланаваны на 2018 год, другога - на 2020.
Падзяліцца:

Вверх