Беларусь з афіцыйным візітам наведвае парламенцкая дэлегацыя Балгарыі. Пасля амаль 10-гадовага перапынку бакі расцэньваюць аднаўленне міжпарламенцкага супрацоўніцтва як магчымасць актывізацыі турыстычных кантактаў і эканамічных сувязяў паміж краінамі. Балгарыя ініцыюе адмену візавых збораў для беларускіх школьнікаў, якія плануюць наведаць балгарскія курорты ў складзе дзіцячых груп, а таксама для ўдзельнікаў фестывальнага руху. Чакаецца, што новаўвядзенне пачне працаваць ужо ў гэтым сезоне. У рамках візіту, апроч перамоў па парламенцкай лініі, плануюцца сустрэчы балгарскай дэлегацыі ў некаторых міністэрствах нашай краіны. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме развіцця гандлёва-эканамічных адносін, у тым ліку падрыхтоўцы чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі, якое адбудзецца ў Балгарыі ў пачатку чэрвеня.